12.02.2019 / 10:02

Напярэдадні Дня ўсіх закаханых — 14 лютага, крамы перапаўняюцца людзьмі, што жадаюць парадаваць сваю палову прыемным знакам увагі — падарункам. Аднак у большасці сваёй традыцыйныя атрыбуды гэтага свята — кветкі, мяккія цацкі і шары — усяго толькі імгненная радасць і ў перспектыве доўгатэрміновая пакута для наваколля.

Калі ўжо без падарунка на Дзень усіх закаханых ніяк не абыйсціся, эколагі раяць адмаўляцца ад знакаў ўвагі сваім каханым людзям, толькі дзеля знака ўвагі, і прыносіць карысць учынкамі і рэчамі.

Існуе некалькі слушных парадаў, каб зрабіць правільны і максімальна бясшкодны выбар. Напрыклад, звяртайце ўвагу на краіну вытворцу той ці іншай рэчы: пры выбары кветак гэта дазволіць скараціць іх экаслед, а ў выпадку з цацкамі і сувенірнымі забаўкамі нават пазбегнуць таксічнага атручвання; аддавайце перавагу натуральнаму, практычнаму і даўгавечнаму тавару; лепш рабіце карысныя і добрыя справы ад імя сваіх паловак, а не захламляйце наваколле непатрэбнымі матэрыяльнымі рэчамі. Спіс можна прадоўжыць.

У якасці больш канкрэтных прыкладаў для падарункаў можна разгледзіць шматразовыя тэрмакубкі, якія дазволяць адмовіцца ад аднаразовых неперапрацоўваемых папяровікаў. А заадно дапамогуць эканоміць грошы на кававых паўзах у горадзе. Бо дзякуючы свайму кубачку і My cup, please!, водарны напой можна набываць у кафэ-парнёраў ініцыятывы з прыемнымі зніжкамі.

Цікавыя і арыгінальныя рэчы знойдуцца ў zerowaste крамах Zerro ці EcoKit. У тым ліку касметычныя сродкі.

Не дрэнна ў гэты дзень зрабіць шырокі жэст. Прабегчыся вачыма па шматлікіх валанцёрскіх суполках дапамогі беспрытульным жывёлам і выбраць пару гадаванцаў. Не, не для ператрымкі ці каб забраць дадому, бо гэта вельмі сур'ёзны крок і знянацку лепей не прымаць такія рашэнні. А выдзяліць для сябе тых, каму вы можаце ахвяраваць адкладзеныя на падарунак грошы. У большасці сваёй сабакам і катам неабходна падтрымка ў аплаце ветманіпуляцый, лекаў, платных ператрымак, а таксама сродкі на корм.

Знайсці небарак, якія чакаюць дапамогі можна ў суполках у сацыяльных сетках:

І на сайтах арганізацый:

Да ўсяго, такі ўчынак можа быць заахвочаны вырабам ручной работы, у якасці падзякі. Бо набываючы мяккую hand-made цацку, вы тым самым падтрымліваеце беспрытульных гадаванцаў. І адным стрэлам патрапляеце ў дзве цэлі.

Ідэя такога кшталту ініцыятывы прыйшла на думку адной мінскай валанцёрцы.

Оля ўжо ля 10 год займаецца выратаваннем і прыстройствам беспрытульных жывёл, з'яўляецца сталай валанцёркай у прытулку Домік выратаваных душ і дапамагае індывідуальна некаторым гадаванцам. Тым, з кім звядзе лёс, падкрэслівае дзяўчына.

Заняцца пашывам цацак, вырабам дэкаратыўных элемантаў, мяккіх магнітаў і цацанак, упрыгожанняў, каб такім чынам дапамагаць жывёлам, што знаходзяцца пад яе апекай, Оля вырашыла нераптоўна. Сваю прадукцыю яна рэалізоўвае праз суполку "Мяккая цацка ў дапамогу беспрытульным жывёлам" і іншыя групы падтрымкі жывёл, а таксама на спецыялізаваных выставах.

Выкрайкі для вырабаў дзяўчына знаходзіць у інтэрнэце ці часопісах. Аднак ужо на свой густ падганяе пад патрэбны памер, надае форму, дадае ці прыбірае некаторыя элементы. Пры ўсім, прызнаецца яна, нават з аднаго малюнка атрымоўваюцца індывідуальны рэчы.

Ідэя ствараць тэматычныя вырабы пад папулярныя святы ляжала практычна па паверхні. Бо цацкі і розныя забаўныя дробязі, бадай, самыя папулярныя тавары сярод дзяцей і дарослых.

Таму ў асартыменце тавараў ёсць цацанкі ў выглядзе кажаноў, галавы Джэка да Helloween'а, ружовыя свінкі, як сімвалы 2019 года, трусікі да Вялікдня і кота-валянцінкі да Дня ўсіх закаханых.

Пад кожную нагоду можна прыдумаць выраб, адзначае Вольга, а ў міжсвяточны час прапаноўваць акцыі кшталту "Вашыя любімыя таксы" ці проста сабакі-каты-мышы.

Усе сродкі, якія ў дзяўчыны атрымоўваецца выручаць з продажу, яна аддае на дапамогу жывёлам, што знаходзяцца пад яе куратарствам: на лячэнне, вакцынацыю і іншыя патрэбы. Дарэчы, пра ўсіх "сваіх" гадаванцаў Вольга расказвае ў суполцы.

Вядома, частка грошаў можа пайсці на матэрыялы для выбараў, хаця з большага дзяўчына стараецца набываць тканіну і фурнітуру за свае сродкі. Таму і пакупнікам Вольга прапаноўвае абменьваць свае вырабы на якасны сухі корм, кансервы, глістагонкі і іншыя прэпараты ад розных паразітаў, а таксама матэрыяльныя патрэбы для жывёл. Вядома, што гэта з папярэдняй дамоўленасці.

 

З кім вы правядзеце Дзень святога Валянціна — выключна ваша справа, а вось адчуванне, што пры ўсім вы зрабілі добрую справу — неацэнна. Бо самыя галоўныя ў свеце рэчы — гэта зусім не рэчы!

Автор:
Фотограф:
сацыяльныя сеткі гераіні, Хрысціна Чарняўская, Зялёны партал
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость