15.01.2018 / 17:01

Пошукі гадавалага сабакі пароды сенбернар па мянушчы Келі цягнуцца амаль тры месяцы. Кожную вольную гадзіну Надзея Іванаўна, гаспадыня сабакі, ходзіць і расклейвае аб'яўкі па розных раёнах сталіцы, з просьбай паведаміць хоць якую інфармацыю пра яе гадаванца.

Нягледзячы на тое, што ў дапамогу падключылася некалькі валанцёраў-зааабаронцаў, было вырашана аб'явіць усеагульную мабілізацыю на пошукі Келі.

Марозным ранкам у нядзелю ля 20 чалавек сабраліся пад адной з ветэрынарных клінік Мінска. Людзі адгукнуліся на заклік валанцёраў-зааабаронцаў дапамагчы ў пошуках Келі, якая знікла са двара прыватнага дому яшчэ ў канцы кастрычніка 2017 года.

Надзея Іванаўна, гаспадыня маладога сенбернара, шукае свайго гадаванца кожны дзень напрацягу ўсяго гэтага часу. І нягледзячы на тое, што ніякіх пазітыўных вынікаў пошукі пакуль не прынеслі, апускаць рукі жанчына не збіраецца.

Па словах Надзеі Іванаўны, гісторыя знікнення Келі выглядае непрыгожа. Але думаць на тое, што сабаку наўмысна скралі жанчыне не хочацца, як і ў цэлым яна не звыкла думаць дрэнна пра людзей.

«Нават, калі і так, мне хацелася б спадзявацца, што Келі не зробяць шкоды. Хацелася, каб яе акружылі любоўю! Тады б я была спакойная за лёс сабакі», – з сумам зазначае Надзея Іванаўна.

Тое, што на яе бяду адгукнуліся зусім незнаёмыя мінчане, відавочна, узрушыла жанчыну. Для ўдзельнікаў пошукаў Надзея Іванаўна падрыхтавала вялікі кош з салодкімі пачастункамі, клапацілася пра кожнага чалавека, за ўсіх перажывала, каб ніхто не замерз.

У сваю чаргу валанцёры, што ўзяліся курыраваць пошукі, зрабілі спецыяльныя карты, дзе пазначылі маршрут расклейкі абвестак. Задачай на гэты дзень стала распаўсюдзіць як мага больш улётак, распытаць мясцовых, магчыма хтосьці бачыў сабаку, бо ўсё ж сенбернары – рэдкая і прыкметная парода для горада.

Тым больш, што інфармацыя пра сабаку ўжо паступала з розных месцаў. Ёсць сведкі, што бачылі, як Келі сядала ў электробус №59 на прыпынку на Аранскай. Аднак сабаку кіроўца высадзіў з салона на тым жа прыпынку праз незадавальненне пасажыраў. Пасля Келі кінулася бліжэй да ракі. Знайшліся і тыя, што заўважылі сабаку па вуліцы Чырвонаармейскай, але, на жаль, прытрымаць яго не адважыліся.

«Келі – дабразычлівая, але ўсё ж па саёй высакароднасці ўмее трымаць мяжу з людзьмі», – кажа Надзея Іванаўна.

Дзякуючы неабыякавасці людзей за некалькі гадзін атрымалася абыйсці завадскія тэрыторыі па вуліцах Кастрычніцкай, Аранскай, вуліцы Пуліхава і Чырвонаармейскай, двары жылых дамоў ля Парка 40-годдзя Вялікага Кастрычніка. Спыняцца валанцёры не намераны, наступным разам яны спадзяюцца сабраца ў нядзелю, 21 студзеня, каб зноў прайсціся па тэрыторыі уздоў ж ракі Свіслач.

Таксама Надзея Іванаўна і валанцёры будуць удзячны любой інфармацыі пра Келі.

Таму, калі вы заўважылі сабаку ці ведаеце, дзе ён можа знаходзіцца – паведаміце пра гэта па тэлефонах: +375293373260, +375172454973, +375297086654 (viber).

Калі вы не зможаце прытрымаць сабаку за ашыйнік, гаспадыня будзе ўдзячная хоць бы за фота жывёлы, каб быць упэўненай, што гэта Келі.

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость