15.08.2017 / 17:08

Папярова-праектныя работы па добраўпарадкаванню сквера ''Котаўка'' вяліся цягам апошніх некалькіх месяцаў, увесь гэты час збіраліся і меркаванні мясцовых жыхароў, іх патрэбаў у выкарыстанні сквера. А яшчэ распрацоўваліся экскізы сквера. І вось у мінулыя выходныя жыхарам Сельгаспасёлка прапанавалі абмеркаваць будучыя змяненні, унесці дадатковыя прапановы.

У цёплы выходны на сустрэчу ў сквер прыйшло не так шмат людзей. Але яны сапраўды ўсхваляваныя тым, каб невялікая лапінка зялёнай зоны, заціснутая з усіх бакоў забудовай, набываючы новы функцыянал, не згубіла самы галоўны – сквер, дзе шмат зеляніны і спакою.

Мінская ўрбаністычная платформа разам з экалагічнымі актывістамі Зялёнай сеткі і Экадома прэзентавалі мясцовым жыхарам першапачатковыя напрацоўкі па дзіцячай пляцоўцы. Ды сабралі прапановы і меркаванні.

Так, людзі бачаць неабходнасць ў дадатковых лавачках і сметніцах, усталяваць спецыяльны пад'ёмнік на горцы, каб прасцей было ўскарасквацца на яе зімой, завесці месца для выгулу сабак і для забавак дзяцей.

Нагадаем, што рэалізацыя праекта дзіцячай пляцоўкі ўскладзена на будаўнічую фірму ''Тамбаз'', што ўзводзіць шматпавярховікі ў раёне Сельгаспасёлка. Нягледзячы на некаторую канфліктную сітуацыю ў сувязі са зносам часткі прыватнага сектара, забудоўшчык пайшоў на сустрач мясцовай супольнасці і чакае ад іх канчатковага рашэння – выбар месца пад дзіцячую пляцоўку і эскізнае рашэнне.

Вядома, што пасля паўгадовага супрацьстаяння забудове Котаўкі, у жыхароў раёна ёсць пэўны недавер да дзеянняў адміністрацыі і прадстаўнікоў уладаў. Таму на сустрэчы гучалі патрабаванні прадаставіць грунтоўныя доказы, што ў далешым у скверы не з'явіцца аб'ектаў кшталту парковак ці нават дамоў.

У бліжэйшы час мясцовыя жыхары атрымаюць усе дапрацоўкі ў электронным выглядзе і з верасня павінны распачацца першы этап рэалізацыі праекта добраўпарадкавання – узвядзення дзіцячай пляцоўкі.

Больш фотаздымкаў у фотагалерэі.

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость