У актавай зале цэнтра, які месціцца ў самым старажытным беларускім горадзе па вуліцы Францыска Скарыны, 8, пройдзе unplugged-канцэрт (гэта значыць, без аніякага гукаўзмацнення) беларускіх музыкаў. «Пры свечках» пад адны акустычныя гітары выступяць намінант на «Адкрыццё году-2015», лаўрэат леташняй «Бардаўскай восені» Стась Сілка, а таксама лідар гурта «Sumarok», пераможца апошняга «Karaoke Trash» Ігар Палынскі.
У другой частцы акцыі клуб «Медуніца» аддзела экалагічнага выхавання Цэнтра дзяцей і моладзі правядзе чаяванне, арганізуе экадыскусію. Сябры клуба таксама раскажуць пра «Гадзіну Зямлі», робячы акцэнт на экалагічных праблемах рэгіёна.
— Мы спадзяемся, што на імпрэзу прыйдзе шмат моладзі, — адзначаюць арганізатары. — Галоўная задача — каб як мага больш людзей ўсведомілі ісціну: у прыроды ёсць ліміт, і мы яго пакрысе вычэрпваем. Пастараемся проста і даходліва патлумачыць, як кожны чалавек можа станоўча паўплываць на стан навакольнага асяроддзя.
Даведка:
«Гадзіна Зямлі» — штогадовая акцыя, якая пройдзе ў Беларусі ў восьмы раз. Яе ініцыятарам выступае Таварыства «Зялёная сетка» пры падтрымцы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Сутнасць акцыі ў тым, каб на гадзіну адключыць асвятленне і электрычныя прыборы дома ці ў офісе і пастарацца зрабіць беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў сталай звычкай.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Зялёная сетка падтрымае «Гадзіну Зямлі» ў 8 беларускіх гарадах
Гасим свет на благо планеты: «Час Земли» идёт в Беларусь (программа + видео)
Эксперимент к «Часу Земли» продолжается: новые впечатления и неожиданные проблемы