23.02.2017 / 14:02

З надыходам вясны ў Беларусі пачнецца пажаранебяспечны перыяд. Час, калі гараць лясы, — гэта рызыка для людзей і жывёл і вялікі экалагічны і эканамічны ўдар па краіне. Таму Міністэрства лясной гаспадаркі зацвердзіла новыя правілы пажарнай бяспекі.

З пачатку 2017 года ў Беларусі пачала працаваць пастанова Міністэрства лясной гаспадаркі №70 ад 19 снежня 2016 года, якая зацвярджае правілы пажарнай бяспекі ў лясах. З гэтага ж моманту страчвае сілу пастанова Мінлясгаса №20 ад 10 жніўня 2010 года.

 

 

Як патлумачылі Зялёнаму парталу ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, асноўныя змены ў новых правілах тычацца рэгламенту працы юрыдычных асоб, што вядуць лясную гаспадарку, другіх арганізацый у залежнасці ад класа пажарнай небяспекі ў лесе па ўмовах надвор'я.

«Пры ІІІ класе пажарнай небяспекі юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, абмяжоўваюць пры пагрозе ўзнікнення пажараў у лясным фондзе з-за неспрыяльных умоў надвор'я, узнікнення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Абмяжоўваюцца таксама знаходжанне грамадзян на тэрыторыі ляснога фонду, уезд туды транспартных сродкаў, правядзенне там працу адпаведнасці з рашэннямі мясцовых выканаўчых і распраджальных органаў», — кажа прэс-сакратарка міністэрства Дар'я Лепяшко.

 

Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562
Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562
 

Змяніўся мінімальны пералік сродкаў пажаратушэння, якія замацоўваюцца за пажарна-хімічнымі станцыямі і пунктамі супрацьпажарнага інвентару. Матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне лесапажарных каманд і брыгад узмазняецца.

 

Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562
Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562

Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562
Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562

 

 

Да ўсяго дакумент дапоўнілі дадаткамі 6 «Пералік абавязковых супрацьпажарных мерапрыемстваў», які з'яўляецца абавязковым для выканання юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарчую дзейнасць і г.д., і 7 «План супрацьпажарных мерапрыемстваў».

 

Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562
Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562

Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562
Скрыншот з Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, 04.02.2017, 8/31562

 

«Новыя правілы пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь накіраваныя на ўзмацненне іх аховы ад узгаранняў і захаванне прыроднага багацця краіны», — падкрэслівае Дар'я.

Як сведчыць Нацыянальны статыстычны камітэт, у 2016 годзе ў краіне было зафіксавана 319 пажараў на плошчы ў 251 га. Нанесеная імі шкода ацэньваецца ў 41 979 рублёў з улікам дэнамінацыі.

 

Скрыншот з сайта Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь
Скрыншот з сайта Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь

 

 

Прычыны ўзгарання могуць быць розныя: ад банальна непатушанага вогнішча пасля адпачынку людзей на прыродзе да свядомага спальвання смецця ці сельскагаспадарчых палаў, а таксама прыродных з'яў: маланак і самаўзгарання тарфяннікаў.

 

www.vkpress.ru
www.vkpress.ru

 

 

З гэтай нагоды для кантроля за пажаранебяспечнай сітуацыяй арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі штогод праводзіць шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. Сярод якіх:

  • стварэнне новых і аднаўленне ўжо існуючых мінералізаваных палос і супрацьпажарных разрываў;

  • усталяванне інфармацыйных аншлагаў, плакатаў і пано па ахове лясоў;

  • усталяванне шлагбаўмаў на з'ездах з другасных дарог.

Акрамя таго, узмацняецца матэрыяльна-тэхнічная база лясных гаспадарак: набываюцца мотапомпы, ранцавыя лясныя вогнетушыцелі, пажарныя напорныя рукавы, паветранадзімалкі з прыстасаваннем для падачы вады, лесапажарныя модулі і спецтэхніка для тушэння агню ў цяжкадаступных месцах.

«У кожнай вобласці ў пачатку пажаранебяспечнага сезона дзяржаўная лясная ахова праводзіць дэманстрацыйна-практычныя вучэнні. На іх адпрацоўваюцца навыкі тушэння лясных пажараў», — рэзюмуе Дар'я.

Автор:
Фотограф:
komi-news.ru
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость