27.02.2015 / 06:02

Пра планы самага "зялёнага" міністэрства, якія праблемы яны збіраюцца вырашаць і чаго чакаюць ад 2015 году, падчас анлайн-прэс-канферэнцыі 26 лютага распавяла Ія Малкіна, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Зубры і МАГАТЭ

Апроч радыяцыі Беларусь хвалюе колькасць зуброў, смецце і вада – з такой заявы пачалася сённяшняя прэс-канферэнцыя з прадстаўніком Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іяй Малкінай.

Пра радыяцыю згадвалі ўвогуле надзіва мала – хаця грамадскі сектар лічыць гэтую праблему вельмі вартай абмеркавання. А па зводках Мінпрыроды ўсё добра – "экалагічная сітуацыя вакол Беларускай АЭС адпавядае нарматывам якасці навакольнага асяроддзя", прычым не толькі беларускім, але і еўрапейскім. Пра патрабаванні да якасці будоўлі згадана не было, як і пра грашовыя. А тым часам тэрміны ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС могуць быць перанесены на год. Хаця міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык працягвае аправяргаць усялякія чуткі наконт першай беларускай атамнай электрастранцыі.

Беларусь чакае візіту МАГАТЭ ў 2016 годзе: "Мяркую, бліжэйшым часам мы адкажам на тыя працэдурныя пытанні, якія цікавяць МАГАТЭ, і гэтая місія адбудзецца", - кажа намміністра.

А вось з колькасцю зуброў, якая ледзьве не выступае ў ролі індэксатара для сітуацыю з ААПТ, у нас выдатна: "Мы сабе паставілі амбіцыйную мэту - выйсці на першае месца па колькасці зуброў. Але пакуль у нас гэта не атрымалася. Беларусь на другім месцы пасля Польшчы", - кажа спадарыня Малкіна.

Выдатна і з якасцю прыродных водаў, над якой б’юцца эколагі ўсёй супольнасцю ў межах розных грантавых праграм. Мінпрыроды настроена вырашыць пытанне праз планавыя мэтавыя паказчыкі і стратэгіі, і не лічаць пытанне крытычным, хутчэй "вырашальным".

Каб здавалі бутэлькі – трэба плаціць, асабліва ў крызіс

А вось наконт смецця – тут Мінпрыроды працуе само і загадвае падтрымку ПРААН. Таксама ўжо не першы раз кажуць аб неабходнасці эканамічнай матывацыі: як для крам, што мусяць/могуць прымаць другасныя матэрыяльныя рэсурсы, так і для простых грамадзян "пры спадзе эканомікі, калі нашыя даходы крыху падаюць". Гэта дае надзею, што  ў крамах могуць з’явіцца аўтаматы для прыёму ПЭТ-, бляшаных і шкляных бутэлек.

У свае ж заслугі за мінулы год Міністэрства смела залічвае зніжэнне эмісіі парніковых газаў на 1,4% у параўнанні да 2013 году і на 35,8% – да 1990. А таксама падпісанне двух новых міжнародных дамоваў - Мінаматскай канвенцыі аб ртуці і Нагойскага пратаколу рэгулявання доступу да генетычных рэсурсаў.

5 мільёнаў еўра і НСУР-2030

У планах на 2015 год у Мінпрыроды праца над паляпшэннем якасці навакольнага асяроддзя, рацыянальным выкарыстаннем і аховай яе прыродных рэсурсаў, распрацоўкай і ўкараненнем у практыку зялёных тэхналогій. А праект на 5 мільёнаў еўра, накіраваны на гэта, называецца "Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да зялёнай эканомікі на 2015-2017 гады", калі траціны, па словах намміністра, атрымаюць "зялёныя ініцыятывы".

Замацаванне прынцыпаў зялёнай эканомікі, па яе словах, адбылося праз Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця, якая ўзгаднялася з Мінпрыроды ў тым ліку. Узгадненне стратэгіі, нагадаем, было палемічным – грамадскі сектар палічыў, што яе абмеркаванне было прафанацыяй.

На пытанне аб тым, якія крытычныя заўвагі паступалі ад Міністэрства, спадарыня Малкіна адказала, што яны былі ўлічаныя і паўплывалі на НСУР станоўча.

Автор:
Фотограф:
belta.by
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость