Палескае мястэчка Ахова даволі старажытнае. Першыя ўспаміны аб ім тычацца 1495 года. Некаторы час тут панавалі францысканцы з Пінскага манастыра. У 1758 годзе ў Ахове была пабудавана уніяцкая Крыжаўзвіжанская царква. Каля яе пачаў складацца мясцовы некропаль. Прыкладна ў той жа час ці крыху пазней былі пасаджаны дубы.
Царквой за час яе існавання валодалі то праваслаўныя, то каталікі. Зараз яна зноў належыць праваслаўнай канфесіі і прысвечана Нараджэнню прысвятой Багародзіцы. Але ў спіс дзяржаўных гісторыка-культурных каштоўнасцей занесена менавіта як Крыжаўзвіжанская царква. Да сённяшняга часу захаваўся і алтар XVIII стагоддзя.
Дубы, якія ўжо стагоддзі растуць паміж могілак, нажаль, ні ў які спіс не трапілі. Да сённяшняга часу засталося толькі тры вялізарныя дрэвы, але раней, як распавядае былы дырэктар мясцовай школы Іван Русецкі, іх было больш. Некаторыя ссяклі, каб карані ды галіны дрэў не пабурылі могілкі.
З падобнай логікай да дрэў падыйшлі і ў гэтым годзе. Хіба аніякай карысці ад іх няма, а адзіны дуб нават знаходзіцца ў небяспечным стане і можа рухнуць. Жыхары не пагадзіліся і казалі, што дрэвы здаровыя, а значнасць іх для мястэчка вялікая. Уявіць царкву, могілкі і само Ахова без тых дубоў нельга.
Улады ніякага меркавання па сітуацыі не выказалі ды намагаліся ўвогуле трымаць нейтралітэт. Мясцовы настаяцель айцец Нікалай распавёў Медыя Палессю, што аніякіх адносінаў да дубоў не мае, бо царкве належыць толькі дзесяць сотак каля храма. Там дрэваў няма. Таму займацца дубамі павінен ЖКГ Пінскага района.
Але і ў ЖКГ да галавы браць канфлікт інтарэсаў не жадалі. Казалі, што ссекчы дрэвы яны могуць, але патрэбна, каб за гэта прагаласавала большасць жыхароў Ахова. Але ў красавіку «за» былі толькі 29 чалавек. Для мясцовых уладаў гэтага было недастаткова.
Тым часам абаронцы дубоў паспрабавалі хутка атрымаць пацвярджэнне, што гэтыя дрэвы маюць каштоўнасць як помнікі прыроды. Для гэтага яны звярнуліся ў Інстытут эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча. Там ім адказалі, што дубы абследаваць могут, але толькі пры заключэнні дамовы ды пад час экспедыцыі ў Пінскім районе. Бадай гэта азначала: «не задарма і калі будзем у вашых краях». Да таго часу дрэвы будуць уключаны ў базу «Рэдкіх унікальных дрэваў і насаджэнняў на тэрыторыі Беларусі» са статусам «Падлягаюць абследаванню».
Нажаль, ці то з Інстытута эксперыментальная батанікі да Палесся не даехалі, ці то грошаў на дамову ў Ахове не сабралі, але ніякі статус дубы не атрымалі да гэтага часу. Затое, як паведамляе Медыя Палесся, ў верасне стала вядома, што дрэвы аглядзелі спецыялісты Пінскага лесгаса. Яны вызначылі, што дубы здаровыя і ніякай шкоды могілкам не нясуць. Зразумела, што канфлікт інтарэсаў не вычарпаны, але пастаўлены на паузу.
Нагадаем, што самае старое дрэва Беларусі — цар-дуб Пажэжынскі, які знаходзіцца ў Маларыцкім районе Брэсцкай вобласці. Ягоны ўзрост каля 380 гадоў. Каля таго дрэва расце і другі «старажыл», таксама дуб чарэшчаты.