Ініцыятыва «CIVITAS» накіраваная на павялічэнне выкарыстоўвання чыстых транспартных сродкаў і альтэрнатыўных відаў паліва. Яна стартавала ў 2000 годзе, працуе на мясцовым узроўні і налічвае зараз 250 гарадоў-падпісантаў па ўсёй Еўропе. Чальцы «CIVITAS» атрымліваюць магчымасць пераймаць досвед і абменьвацца ідэямі з найбольш развітымі еўрапейскімі гарадамі, што ажыццяўляюць амбіцыёзную транспартную палітыку.
Полацк першым у Беларусі пачаў развіваць паўнавартасны План устойлівай гарадской мабільнасці — новую транспартную стратэгію, імкнецца зрабіць перамяшчэнні па горадзе максімальна зручнымі і пры гэтым клапоціцца пра навакольнае асяроддзе. Гэтыя прынцыпы цалкам адпавядаюць мэтам «CIVITAS».
Удзел Полацка ў ініцыятывае пацверджаны адпаведным сертыфікатам. Пасля падпісання дэкларацыі горад атрымаў магчымасць удзельнічаць у штогадовай канферэнцыі «CIVITAS Forum», а таксама ў якасці палітычнага прадстаўніка ўвайсці ў склад Канстультатыўнага камітэта.
Яшчэ колькі гадоў таму ў Полацку была прадстаўлена новая стратэгія развіцця транспартнай инфраструктуры. У яе увайшлі рамонт тратуараў, будаўніцтва веладарожак і стварэнне парковак.
«Праекты, што ўжо рэалізуюцца, і новая ініцыятыва выдатна дапоўняць адзін аднаго, — упэўнены Сяргей Лейчанка, першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама. — Ідей у палачан багата, а з удзелам у «CIVITAS Forum Network» з'явяцца фінансавыя магчымасці іх рэалізацыі».
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Снижение выбросов СО2 и повышение комфорта жизни в городах — Пакт мэров набирает ход в Беларуси