30.11.2022 / 10:11

А таксама чаму даводзіцца выбіраць між атамнай і зялёнай энергетыкай тлумачыць Яўген Макарчук, спецыяліст iSANS у галіне энергетыкі і выкідаў парніковых газаў.

Иллюстративное изображение
Иллюстративное изображение

Зялёная энергія фактычна забароненая

– Ці правільна сказаць, што ў апошнія гады пачалі рыхтаваць да ўводу АЭС – і адначасова пагаршалі ўмовы для развіцця зялёнай энергіі?

Яны не проста пагоршыліся. Зяленую электрычную энэргію проста забаранілі.

Яе развіццё рэгулюе комплекс законаў, сярод якіх ёсць закон пра узнаўляльныя крыніцы энергіі. Там прапісана, што энергію з гэтых крыніц набываюць па тарыфе, разлічаным з падвышальнымі (стымулюючымі) каэфіцыентамі. Іх спачатку зрабілі вельмі вялікімі, а потым зніжалі – і гэта не было праблемай. Праблема ў тым, што розніцу паміж коштам вытворчасці электраэнэргіі на станцыях ДВА «Белэнэрга» і пакупкай электраэнэргіі ад узнаўляльных крыніц энергіі (УКЭ) не закладзена ў тарыф і не кампенсуецца з бюджэта..

«Белэнерга» мусіў выплочваць яе са свайго прыбытку. Але арганізацыя ўваходзіць у структуры Мінэнерга і мае там магчымасці для ўплыву. Зразумела, у выніку напісалі ўказ, які прыняла адміністрацыя прэзідэнта ў 2015 годзе. Там былі прапісаныя квоты абмежавання па усталяванай магутнасці УКЭ. З 2020 года ў гэтых квотах значацца нулі.

Пры гэтым выкарыстанне драўніны для вытворчасці цеплавой энэргіі працягвае павялічвацца.

 

АЭС нельга проста закрыць, бо гэта дорага

– Ці можна зараз ва ўмовах Беларусі казаць пра атамную энергетыку? У пачатку лістапада станцыю запусцілі пасля паўгода рамонту але ці патрэбна яна ў энергасістэме?

Справа ў тым, што можна было б зрабіць лепш – была памылка ў прагнозах і разліках.

Ці можна было ў 2006 годзе ведаць, што так патаннеюць аднаўляльныя крыніцы і акумулятары? Што электраспажыванне будзе не такім, як планавалася? Меркавалася, што ад 35 мільярдаў кВтг ў 2005 годзе яно дарасце да 47 мільярдаў у 2020. Але аб’ём склаў толькі 40 мільярдаў мегаватгадзін. Рост адбываецца павольней, чым планавалася.

Калі б станцыі сёння не было – яна была б непатрэбна. Але паколькі яна ёсць – проста закрыць яе таксама вельмі дорага. Станцыя каштавала каля 7 мільярдаў долараў, і вельмі цяжка яе закрыць, калі іх трэба будзе выплочваць.

Адносна АЭС, то пасля змены ўлады неабходна правесці незалежны аўдыт, бо, калі станцыя не запускаеца паўгода – відавочна, нешта не так. Калі б аўдыт вызначыў няякаснае абсталяванне, то праз суд можна было б дамагчыся адмены пагаднення аб пабудове станцыі праз тое, што яна не можа працаваць бяспечна.

 

Чаму трэба выбіраць між зялёнай і атамнай энергетыкай?

У кожны момант часу павінна вырабляцца столькі энергіі, сколькі спажываецца. У нас працуе АЭС, якая не можа хутка змяняць сваю магутнасць. Працуюць ЦЭЦ, і робяць гэта такім чынам, каб забяспечыць попыт на цяпло.

Дадаткова павінна працаваць нейкая мінімальная магутнасць кандэнсацыйных станцый. І ўжо гэта прыводзіць да таго, што зараз у нас часам вырабляецца больш энергіі, чым трэба. Але трэба дасягнуць баланса, і таму прыходзіцца выкарыстоўваць электакацельныя.

У такіх умовах прыйдзецца абмяжоўваць выпрацоўку на УКЭ проста па тэхнічных прычынах. Атрымліваецца, чым больш ў нас будзе ветра і сонца ў балансе, тым горш яны будуць працаваць і акупацца.

– Як так атрымалася, што ў Еўропе пераходзяць на зялёную энергію, а ў нас – не?

Таму што нашая сістэма грунтуецца на АЭС, ЦЭЦ і кандэнсацыйных блоках на газе. Гэта добра з пункту гледжання эканомікі і экалогіі (адносна вугальных станцый). Мала якія краіны могуць пахваліцца такімі нізкімі выкідамі і коштам на электраэнэргію. Але калі паглядзець, якое месца могуць заняць УКЭ – то ў нас АЭС мусіць выпрацоўваць каля 40% ад усёй вытворчасці, яшчэ 40% – ЦЭЦ. На астатнія крыніцы застаецца 20%. У той час як у Еўропе УКЭ могуць заняць патэнцыйна да 80%.

 

Автор:
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость