Беларускія аматары незвычайных інтэр’ераў могуць усцешыцца – на рынку Гомлю з’явіліся вытворцы мэблі ў найлепшых традыцыях еўрапейскіх лофтаў. Марыя Карнеева і Ганна Сцерына ствараюць мінімалістычныя ложкі, столікі ды паліцы з будаўнічых паддонаў. Сярод істотных перавагаў такое мэблі, адзначае аўтарка ідэі Марыя, – экалагічнасць і нетыповая для Беларусі эстэтыка.