Энергетычныя кааператывы ў Беларусі: як эканоміць на святле і цяпле без дапамогі дзяржавы
У Беларусі няма закона пра энергетычныя кааператывы, а прадаць лішак электраэнергіі суседу па законе немагчыма. Але гэта не заважае людзям аб’ядноўвацца дзеля энергетычнай бяспекі, эканоміі і большай незалежнасці. Эксперт у сферы аднаўляльнай энергетыкі Арцём Быстрык прапануе паглядзець на гэтае пытанне не праз прызму абмежаванняў, а праз магчымасці, якія існуюць ужо сёння.