«Адзін чалавек – адзін голас»: як энергетычныя кааператывы змяняюць Еўропу
Энергетычныя кааператывы сёння называюць адным з самых хуткарослых трэндаў у Еўропе. Яны аб’ядноўваюць людзей вакол сонечных панэляў, ветракоў і ідэі «энергетычнай дэмакратыі». Але насамрэч гісторыя такіх супольнасцяў пачалася значна раней за з’яўленне зялёнай энергетыкі.