Шаркаўшчанін Валерый Кавалёнак перамог у Чэмпіянаце Беларусі па фотабёрдзінгу
Шаркаўшчанін Валерый Кавалёнак зноў стаў пераможцам IV Чэмпіянату Беларусі па фотабёрдзінгу, які праходзіў у Брэсце. З 81 віда птушак, якіх змаглі зафіксаваць удзельнікі спаборніцтва, Валерыю ўдалося сфатаграфаваць 59. Сярод іх такія рэдкія віды, як чайка-рагатуха, авяльга, круцігалоўка. Віцебскі Зялёны партал пагутарыў з пераможцам аб яго захапленнях і дасягненнях.
