Каталіцкая царква заклікае дзейнічаць, каб захаваць клімат і планету
Акадэмія навук Ватыкана апублікавала дэкларацыю па пытаннях змены клімату, дзе заклікае іх вырашыць на усеагульную карысць і дабрабыт. Вышэйшае духавенства каталіцкай царквы лічыць маральнай адказнасцю чалавецтва адшукаць шлях развіцця без шкоды для навакольнага асяроддзя.
