Ператвараем сімвал «Гадзіны Зямлі» у стыльны элемент дэкору
У свой час вынаходніцтва «лямпачкі Ільіча» стала сапраўдным прарывам у асвятленні дамоў сялян. Але сёння тэхналогіі настолькі пайшлі наперад, што пра простую лямпачку накальвання ўжо даўно забылі, аддаючы перавагу энергазберагальным і светадыёдным. Зялёны партал распавядзе, як можна ператварыць гэты рарытэт у дызайнерскую рэч, а не адпраўляць на звалку.