Усё больш прадпрымальнікаў у Глыбокім аддаюць перавагу экалагічнай упакоўцы
Забруджванне навакольнага асяроддзя пластыкавай тарай стала актуальным і для Глыбокага. Мясцовыя прадпрымальнікі імкнуцца замяніць такую тару натуральнымі матэрыяламі — паперай і кардонам. Адзін з іх — Вячаслаў Дзямідка, які ўжо другі год працуе з экалагічнай упакоўкай.