Журналістка са Швейцарыі С’юзан Бос нярэдка прыязджае ў Беларусь, каб падзяліцца з маладымі калегамі сваім прафесійным досведам. Так, на адной з сустрэч тэмай яе невялікай лекцыі стала атамная энергетыка, наступствы пасля самых буйных аварый на АЭС для навакольнага асяроддзя і чалавечыя ахвяры, падлік якіх вядзецца па сённяшні дзень.