Абвешчаны збор сродкаў на друк даведніка Зялёнага дазору
Кампанія «Зялёны дазор» запусціла праект па зборы сродкаў на выданне 500 асобнікаў даведніка практычных алгарытмаў дзейнасці. У ім сабрана больш за 50 спосабаў вырашэння лакальных экалагічных праблем. Даведнік будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод усіх ахвотных.