Здаровае і экалагічнае харчаванне, канешне, звязаныя між сабой паняцці, але ж гэта не адно і тое. Неэкалагічнае харчаванне не можа быць цалкам здаровым, бо будзе парушана адно з галоўных правілаў – не ўжываць шкодных рэчываў з ежай. Але экалагічнае харчаванне таксама можа быць не заўсёды здаровым. Напрыклад, чалавек есць шмат тлустай ежы, але пры гэтым яна экалагічна чыстая. Што ж такое экалагічнае харчаванне ці экалагічная ежа?