Трансмежная запаведная тэрыторыя «Сілінэ — Рычы — Сіта» можа з’явіцца ў Беларусі і Латвіі
Стварыць заказнік з рэліктавым возерам, выкласці на сайт Мінпрыроды віртуальны відэагід па Браславах і Аўгшдаўгаве і стала супрацоўнічаць плануюць беларусы і латышы. Аб гэтым ішла гаворка на круглым стале беларуска-латвійскай камісіі па каардынацыі пытанняў аховы і ўстойлівага выкарыстання трансмежных прыродаахоўных тэрыторый 17 чэрвеня ў Мінску.