Зрабі здымак ката і атрымай падарунак
Сёння ў Міжнародны дзень энергазберажэння ў Беларусі распачынаецца конкурс фотаздымкаў на тэму энергазберажэння. Каб у ім паўдзельнічаць, трэба зрабіць здымак ката, які сваімі паводзінамі паказвае, як берагчы энергарэсурсы. Конкурс ладзіць аб'яднанне "Экапартнэрства".