Фотарэпартаж: у Мінску прайшоў экалагічны арт-пленэр у падтрымку клімату
У мінулую суботу ў дворыку кафэ «Beetlejuice» адбыўся яркі экалагічны арт-пленэр «Малююць усе!» у рамках штогадовай акцыі «Клімат, застанься!». На ім гараджане малявалі самыя дарагія іх сэрцу прыродныя рэчы, з'явы, якія б яны хацелі захаваць на планеце, абменьвалі макулатуру на базілік і дасылалі «прывітанні» праз адмысловыя паштоўкі сваім знаёмым і сябрам.