Шэсць высноваў пра сайты выканкамаў: вынікі маніторынгу Цэнтра прававой трансфармацыі
Не так даўно шэраг беларускіх сайтаў атрымаў папярэджанні за невыкананне беларускага заканадаўства, а некаторыя нават перасталі існаваць. Наколькі сайты выканкамаў адпавядаюць закону, распавялі прадстаўнікі Цэнтра прававой трансфармацыі Lаwtrend 23 снежня на прэзентацыі даследавання “Мясцовыя органы кіравання РБ: маніторынг сайтаў абласнога і базавага ўзроўняў”.