Штонядзелю на птушак – далучайцеся да паездак вакол Гродна
На працягу ўсяго мінулага году гарадзенскія бёдуотчары з вельмі розным досведам стараліся кожны тыдзень (часта па нядзелях) выязджаць для назіранняў за птушкамі ў самыя цікавыя месцы Гарадзенскага і Бераставіцкага раёнаў. Дзякуючы гэтаму, атрымалася зрабіць больш за 50 рэгістрацый многіх рэдкіх ці выпадкова залётных у нашу краіну відаў птушак са Спісу Клубу200. Сёлета паездкі таксама будуць адбывацца штонядзелю ўвесь год – далучайцеся!