Вучань пружанскай школы правёў даследванне вады з ракі Мухавец
У той час, як нехта скардзіцца, што ў школьнікаў, акрамя камп'ютарных гульняў, няма іншых інтарэсаў, настаўнікі СШ №5 Юрый Уладзіміравіч і Алена Міхайлаўна Ляўчукі спрабуюць (і, забягаючы наперад, адзначу, небеспаспяхова) запаліць у сваіх вучнях цікавасць не толькі да геаграфіі, але і да вучобы ўвогуле.