Як гэта працуе. Арганізаваць інклюзіўны лагер і фестываль у лепшых традыцыях экапрыязнага ладу жыцця
У жніўні на Валожыншчыне адбыўся інклюзіўны лагер і фэстываль “INФЕСТ”, арганізатарамі якіх стаў праект “Валожын без бар’ераў”, фінансаваны Еўрапейскім саюзам. Гэтыя падзеі сталі не толькі прыкладам безбар’ерных мерапрыемстваў, але і месцам максімальнай канцэнтрацыі эка-прыязнасці.