Са школьных гадоў усім вядомая і звыклая практыка па збору макулатуры, калі вучні спаборнічаюць цэлымі класамі за большую колькасць здадзенай папяровай сыравіны. І, напэўна, хтосьці скажа, што гэта перажытак савецкага мінулага, але ўсё ж для большасці — настальгічныя ўспаміны, якія зараз маюць яшчэ і экалагічнае адценне. Магчыма, менавіта таму атрымала столькі станоўчых водгукаў ініцыятыва па кантэйнернаму збору макулатуры ААТ «БЕЛГІПС», якая распачалася ў Мінску ў канцы лютага.