Чым забруджваецца вада ў Беларусі, і як яе ачышчаць?
З ачышчэннем сцёкавых водаў у Беларусі не ўсё кепска, але праблемы ёсць. Што за яны, і як іх вырашаць, расказвалі ўдзельнікі секцыі «Вада» ў межах Рэспубліканскага экалагічнага форуму і першай спецыялізаванай экалагічнай выставы «Зялёны дом», што прайшлі напрыканцы мая.