Валанцёрка Аня: «Дапамагаючы экалагічным арганізацыям, хочу прыносіць карысць наваколлю»
18 год свайго жыцця Аня пражыла ў Казахстане. Скончыла там сярэднюю школу, а вось вышэйшую адукацыю захацела атрымаць у іншай краіне: выбар прыпаў на Беларусь. Сёння дзяўчына навучаецца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, шмат падарожнічае і валанцёрыць, дапамагае разнастайным сацыяльным і культурніцкім праектам. Зялёны партал працягвае знаёміць сваіх чытачоў з валанцёрамі і валанцёркамі Таварыства «Зялёная сетка».