Прырода настолькі ачысцілася, што ў Дом урада вярнуліся зайцы. Што вядома пра зайца на плошчы Незалежнасці
У маі СМІ публікавалі фота і відэа дзікага зайца, які скакаў па газоне на мінскай плошчы Незалежнасці і нават прабягаў ля ўвахода ў Дом урада. Мы сабралі ўсё, што вядома пра жывёлку, і спыталі людзей, якія працуюць на плошчы, ці бачылі яны зайчыка.