Антон Блашкевіч са сваёй дзяўчынай Марыяй праехаў аўтаспынам 6 500 кіламетраў па Еўропе. Падарожжа цягнулася чатыры тыдні. Маладых людзей па маршруце Мінск, Брэст, Варшава, Берлін, Амстэрдам, Гаага, Дзюсельдорф, Кёльн, Барселона, Карлесруа, Крайльсхайм, Нюрнберг, Дрэздэн, Вроцлаў, Варшава, Гродна, Мінск падвезлі 34 машыны, два аўтобусы і цягнік. На сваё падарожжа Антон і Марыя вырашылі патраціць не больш, чым 99 еўра на кожнага. У сацыяльных сетках яны стварылі суполку пад назвай “Еўропа за 99 еўра”, дзе апісвалі розныя гісторыі са свайго падарожжа. Ці атрымалася ў маладых людзей аб’ехаць паў