Сонечнае акно ў дажджлівым снежні: горад у здымках
У снежні сіноптыкі абяцаюць цёплае надвор'е: сярэдняя тэмпература за месяц чакаецца вышэй на 1 градус за норму, а ў першай дэкадзе месяца сярэдняя тэмпература чакаецца вышэй за норму нават на 4-5 градусаў (норма - 2,8... - 1,4ºС). Больш чакаецца і ападкаў. Сярод туманных дажджлівых шэрых дзён мы паспелі зафатаграфаваць адзін сонечны дзянёк 2 снежня. Гледзячы на зялёны газон і напаўраспранутых гараджан на пачатку снежня, хто яшчэ будзе сумнявацца, што клімат змяняецца?..