Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі аб небяспецы вясенніх выпальванняў: «Агонь распаўсюджваецца з хуткасцю бягучага чалавека»
З дзяцінства нас вучаць, што запалкі — гэта не цацкі, і ўвогуле з агнём жартаваць не варта. Але яшчэ з савецкага часу засела ў людзях звычка пазбаўляцца па вясне ад сухой травы і іншай расліннасці на ўчастках, выпальваючы іх. Пры гэтым ні словы папярэджання, ні наглядныя і маляўнічыя фотаздымкі наступстваў, ні высокія штрафы з года ў год не змяняюць сітуацыі.