Кінапрагляд да акцыі «Зробім!» дапамог знайсці новых удзельнікаў
Арганізацыйны камітэт акцыі «Зробім!» распачаў інфармацыйную кампанію напярэдадні першай у гэтым годзе глабальнай беларускай уборкі, якая павінна прайсці 9 красавіка 2016 года. Вечарам, 14 сакавіка, у мінскім «Beetle Juice Caffe» прайшоў кінапрагляд дакументальнага фільма «Звалка» з абмеркаваннем смеццевай праблемы.