Метапакет ці шматразовая торба: як прымусіць людзей задумацца пра экалагічную ўпакоўку
Ідэя мыць пакецікі выклікае ўсмешку, а авоські - выкапень савецкіх часоў. Тым часам каля паловы смецця ў еўрапейскіх краінах – менавіта ўпакоўка. Падчас навагодніх закупак і постфактум Пастановы Саўміну № 703 высвятляем, што думаюць аб праблеме ўпакоўкі гараджане, эксперты і прадстаўнікі бізнесу.