Вясна пакажа, дзе хто… "Гарадскі Ляснічы" пра "дзікія" прыродныя куткі сталіцы і ператварэнне іх у лакальныя звалкі
Няхай сабе і позняя, але вясна паступова адваёўвае ў зімы сваё права гаспадарыць у прыродзе. З-пад снежнага покрыва адкрываецца не толькі маладая зеляніна, што імкнецца хутчэй набрыняць, але і рэшткі чалавечай і сабачай жыццядзейнасці.