Дзясяткі рабочых-расіян выходзілі на галоўную плошчу Астраўца
Дзясяткі рабочых-расіян у чацвер выходзілі на галоўную плошчу Астраўца. Як інфармуе Радыё Свабода, мантажнікі працавалі на будоўлі Беларускай АЭС і сцвярджаюць, што з імі не разлічыліся за два месяцы. Расіяне кажуць, што ў такой сітуацыі апынулася каля 90 чалавек.
