“Падарожжы дылетанта” перайшлі з тэлебачання ў інтэрнэт. Першы выпуск з новай серыі – пра Гарадзеншчыну
Папулярная перадача Юрыя Жыгамонта спыніла выхад на канале СТВ праз складаную эканамічную сітуацыю – канал не мае на яе грошай. Зараз «Падарожжы» пераедуць на адмысловы сайт zhygamont.by, дзе ўжо выкладзены першы выпуск з новай серыі. Ён прысвечаны вёсцы Тракелі ў Гродзенскай вобласці, піша Твой Стыль са спасылкай на Радыё Рацыя.
