Дзякуем і ганарымся! Беларусы, якія ў 2016 годзе зрабілі ўнёсак ў паляпшэнне навакольнага асяроддзя

У канцы года звыкла азірнуцца на тое, што было, паглядзець на дасягненні, прааналізаваць памылкі і недапрацоўкі і падвесці вынікі. Рэдакцыя Зялёнага партала і Таварыства «Зялёная сетка» ўзяліся адзначыць людзей, што ў сыходзячым годзе праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, не засталіся абыякавымі да праблем наваколля і зрабілі нашу краіну крыху лепш.

28.12.2016 Грамадства 3 Аўтар: Хрысціна Чарняўская Фота: Адкрытыя інтэрнэт-крыніцы

У 2016 годзе свет адзначаў круглую і сумную дату — 30-годдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Трагедыя, якая адбылася ва ўкраінскім горадзе Прыпяць 26 красавіка 1986 года, да гэтага часу адгукаецца па ўсяму свету.

З гэтай нагоды Таварыства «Зялёная сетка» разам з іншымі экалагічнымі арганізацыямі і ініцыятывамі вырашылі на працягу тыдня правесці шэраг тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку і творчых.

Так, адкрыццё «Чарнобыльскага тыдня» пачалося з выставы «РадыёАктыўная творчасць», якая была арганізавана па выніках конкурсу для аматараў і прафесіяналаў. Куратарам гэтага мерапрыемства стала Сафія Садоўская.

Варта адзначыць, што Сафія не першы год разам з камандай экапленэра падключае мастакоў да асэнсавання сучасных экалагічных выклікаў. У гэтым годзе тэмай мастацкага форуму стала «Прырода гуку».

Брэсцкі калектыў «Крылы халопа» напярэдадні трагічнай даты паказаў спектакль «Чарнобыль», створаны на аснове дакументальных матэрыялаў. Іх удалося сабраць у час экпедыцыйных вандровак на беларускую частку адсялення, з успамінаў людзей, якія былі эвакуіраваныя пасля аварыі і з прагляду інтэрнэт-форумаў, дзе беларусы абмяркоўваюць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Традыцыйны Чарнобыльскі шлях «зялёныя» таксама вырашылі ператварыць у незвычайнае шэсце-дэманстрацыю, у чым ім паспрыяў вядомы беларускі мастак і дызайнер Bazinato. Ён правёў не адзін майстар-клас для антыядзерных актывістаў, дзе вучыў не толькі прыдумваць вобразы чарнобыльскіх «монстраў» і плакаты, але і ствараць іх.

Акрамя гэтага, Bazinato зрабіў свой мастацкі ўнёсак у перавасабленне вуліцы Кастрычніцкай. Яна ператварылася ў незвычайны арт-аб'ект на ўрбаністычным фестывалі «Vulica Brasil». Дзякуючы яго намаганням на сцяне аднаго з будынкаў з'явіўся мурал пад назвай «Апошняя чароўная краіна».

Тут жа варта ўзгадаць Амбасаду Рэспублікі Бразіліі, па ініцыятыве і сіламі якой у гэтым годзе быў зарганізаваны трэці фестываль урбан-арта «Vulica Brasil», які ператварыў частку былой прамысловай вуліцы Кастрычніцкая ў невялікі зялёны і мастацкі куточак сталіцы.

І калі на вуліцы Кастрычніцкай упрыгожваннем і добраўпарадкаваннем займалася не адна каманда валанцёраў, а дзесяткі арганізацый, то Яўген Стрэльскі ў адзінотку ўзяўся за навядзенне парадку ў сваім двары па вуліцы Пляханава. Яго, як мясцовага жыхара, абурыла звычка аўтааматараў паркавацца на дзіцячай пляцоўцы, ператвараючы яе ў выязджаную пустэчу. У цэлым праблема паркоўкі на зялёных зонах, тратуарах і дзіцячых пляцоўках — адна з самых распаўсюджанных у апошні час. Аднак, на жаль, не ўсюды знаходзяцца тыя, хто гатовы іх вырашаць. І няхай лакальная «кампанія» #детскийшиномонтаж, што атрымалася ў Яўгена пасля публікацый у сацсетках, пакуль працягваецца, ёсць надзея, што менавіта яна стане паспяховым кейсам і прыкладам для астатніх.

Яшчэ хочацца адзначыць у спісе тых, хто ўплывае на змяненні ў гарадскім асяроддзі да лепшага і не застаецца абыякавым да месца, дзе жыве, дзве сталічныя ініцыятывы — мясцовых жыхароў Асмалоўкі і Сельгаспасёлка, якія сталі, бадай што, лепшым прыкладам кансалідацыі людзей вакол агульнай плаблемы.

Так, актывісты ў Асмалоўкі, жадаючы захаваць невялікія жылыя кварталы, што маюць сваю атмасферу і побыт і патанаюць у зелені старых дрэваў, ператварылі гэты раён у культурную пляцоўку горада. За гэты год у Асмалоўцы прайшло не адно мерапрыемства, накіраванае на прыцягненне ўвагі гараджан: тут праводзяцца экскурсіі, ладзіцца джэм-фэст, вядзецца падлік гістарычных дрэваў і добраўпарадкаванне, а напярэдадні навагодніх свят разыгрываецца цэлы спектакль. Акрамя гэтага, вядзецца і праца з чыноўнікамі: за наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці жылым кварталам Асмолаўкі было сабрана больш 300 подпісаў.

Не пажадалі саступаць сквер «Котаўка», частку якога хацелі забудаваць, жыхары Сельгаспасёлка. Як толькі мясцовыя даведаліся пра скарачэнне плошчы невялікай зялёнай зоны, што ўсё больш заціскаецца новабудамі, як тут жа саарганізаваліся на рашучыя дзеянні і доўгую перапіску з дзяржорганамі. Варта адзначыць, што асаблівую ролю ў гэтым сыграў Віктар Барташэвіч, які метадычна і церпяліва ішоў па ўсіх інстанцыях, сустракаўся як з чыноўнікамі, так і прадстаўнікамі забудоўшчыка. Калі ж гэтыя дзеянні не прынеслі ніякага плёну і ў Котаўку прыехалі бульдозеры, людзе не пабаяліся выйсці ім насуперак. Сёння справа з забудовай сквера да канца не вырашана, аднак людзі не перастаюць радавацца таму, што Котаўка жыве.

За вобразнае бачанне і неардынарную рэпрэзентацыю экалагічнага крызісу ў гарадскім асяроддзі варта адзначыць фатографа Сяргея Кажэмякіна, аўтара выставы «Ментальныя дрэвы. Гарады». А свой пачатак гісторыя яго фотапрац бярэ яшчэ з падзей, што адбыліся ў парку 40-годдзя Кастрычніка, калі вялізарную частку зялёнай зоны без уліку грамадскага меркавання аддалі пад інвестыцыйную забудову.

Не змагла застацца абыякавай да чужога гора і болю Яўгенія з вёскі Калініна Мінскага раёна. Яна не толькі выратавала асірацелае бусляня, але і зрабіла гэта «па правілах». У цэлым тэма выратавання дзікіх жывёл — складаная і хавае ў сабе шмат падводных камянёў, з асаблівымі патрабаваннямі заканадаўства і прыродаахоўных арганізацый. Аднак дзякуючы рашучасці Яўгеніі гэта гісторыя атрымала рэзананс і дапамагла прыцягнуць увагу да супярэчлівых момантаў. А галоўнае — падтрымала неабыякавых да дзікай прыроды людзей.

Дзякуючы намаганням зялёных дазорных у гэтым годзе ўдалося вырашыць не адну экалагічную праблему і справіць хібы ў сістэме. Так, Юрый Бельскі разам з камандай не толькі выявілі неякаснае асваенне грошай міжнародных арганізацый на азеляненне Полацка, але і змаглі дабіцца выпраўлення сітуацыі: у горадзе пасадзілі новыя саджанцы.

У сваю чаргу па ініцыятыве Сяргея Казлова і Паўла Наздры была спынена вытворчасць полістыролавых пліт, якое праходзіла з парушэннем, а дакладней, зусім без адпаведнага дазволу.

Як правільна кажуць, што добрыя звычкі варта прывіваць з маленства. Таму нельга абмінуць увагай ініцыятыву дзвух гарадзенскіх мам, што стварылі свой экасадок — Рымы Ушкевіч і Таццяны Валошчык.

Прыемна, калі неабыякавымі да экалагічнай тэмы застаюцца супрацоўнікі іншых СМІ: асабліва пільную ўвагу і інтарэс, аператыўнасць і спагадлівасць праявіла журналістка TUT.BY Алена Талкачова.

Праз намаганні сацыёлага Таццяны Вадалажскай, кіраўніцы праграмы «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння» Лятучага універсітэта, упершыню ў сацыяльна-філасофскі дыскурс была ўключаная экалагічная праблематыка. Адбылося гэта пры падтрымцы Таварыства «Зялёная сетка» і альманаха «Гарадскія тактыкі».

А яшчэ Таццяна Вадалажская разам з калегамі з Лятучага універсітэта правялі «Тыдзень беларускага мыслення», дзе ўпершыню для разважанняў прапанавалася экалагічная тэма: з вельмі дыскусійнай лекцыяй «Не-ўяўляючы Беларусь: тры зялёныя ўтопіі» выступіў каардынатар Зялёнай сеткі Яраслаў Бекіш.

Кліматычнае пагадненне, прынятае ў Парыжы год таму, стала сапраўдным пераваротам у доўгім працэсе перамоў. Аднак адным яго прыняццем справа, на жаль, не абмяжоўваецца. Зараз важна, каб краіны выконвалі свае абавязкі. Беларусь была ў ліку першых краін, што ратыфікавалі дамову, у чым асаблівая заслуга належыць Андрэю Піліпчуку, намесніку начальніка кіравання — начальніку аддзела рэгулявання ўплываў на атмасфернае паветра і азонавы слой Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Сёння каманда Мінпрыроды працуе над планам імплементацыі пагаднення ў нашай краіне, і ў «зялёных» ёсць спадзяванні на яго амбіцыйнасць.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 28.12.2016

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.

  • Школа дзікай прыроды - праект "Багны" - аргагізацыі, а ў матэрыяле мы стараліся ўзгадаць простых людзей, неабыякавых да таго, што адбываецца вакол. Не хвалюйцеся, пра Школу яшчэ таксама скажам!
  • Школа дзікай прыроды - праект "Багны" - аргагізацыі, а ў матэрыяле мы стараліся ўзгадаць простых людзей, неабыякавых да таго, што адбываецца вакол. Не хвалюйцеся, пра Школу яшчэ таксама скажам!
  • Ну гэта толькі пачатак. Паўтара гады таму, калі я стварыў сайт 4430.by і размеціў на гэтым сайце свой матэрыял аб стварэнні міні-сквераў, сквераў-аазісаў у Мінску на закінутых участках, я зусім НЕ меркаваў, што прыйдзецца абараняць ўжо існуючы сквер. :) За час барацьбы за Котовку я зразумеў, што каб перамагчы трэба добра разбірацца ў заканадаўстве і дзейнічаць прафесiйна. Веданне законаў - асноўнае наша зброя. А наперадзе нас чакаюць справы і ПЕРАМОГІ. Будзе шмат перамог!!! :) #Котовкаживи! http://4430.by/site/sozdadim-skviery-oazisy.html
  • Ассоциация детей и молодежи
  • Багна
  • Белорусская Антиядерная Кампания
  • Беларускі камітэт Дзеці Чарнобыля
  • Выратуем прыпяцкіе дубровы
  • Экадом
  • Городской лесничий
  • Дзіцячыя экалагічныя майстэрні
  • Мінскае роварная таварыства
  • Неруш
  • Велогродно
  • Живое партнерство
  • За чистую Припять
  • Время Земли