І калі на новенькі асфальт на праспекце хутчэй рэагуюць "ну, нарэшце", а перафарбоўка светла-шэрых слупоў і трансфарматарных будак у той жа светла-шэры колер прымушае замілоўвацца, маўляў, і пра вазы ля парка Купалы не забудзьце. То сітуацыя з натуральнай гарадской флорай і фаўнай — выклікаюць занепакоенасць ў гарадскіх актывістаў, экалагістаў і абаронцаў жывёл.
У асаблівасці апошнія турбуюцца, што ў Мінску паўторыцца маскоўскі і сочынскі сцэнары: калі гарадскія ўлады перад алімпіядамі пачалі праводзіць зачыстку тэрыторый ад беспрытульных жывёл. Адбывалася ўсё не самым гуманным спосабам — праз атруту і адстрэл, калі істоты паміралі ў пакутах. З гэтай прычыны расійскія зааабаронцы назвалі гэтыя дзве спартыўныя падзеі — "крывавымі". І актыўна заклікалі байкатаваць сочынскія спартыўныя спаборніцтвы праз сацыяльныя сеткі і медыя.
І хоць алімпіяда прайшла як планавалася, валанцёрам і валанцёркам удалося зрабіць не мала для ўратавання жывёл. У лічаныя дні была зфарміравана каманда ў тэматычнай суполке "Олимпийские смертники", якая вывозіла з Сочы беспрытульных небарак і шукала ім часовыя і пастаянныя дамы. І публічна распавядала пра тое, што адбываецца з жывёламі ў горадзе.
"У Сочы адбываецца масавае забойства жывёл перад самай ганебнай «алімпіядай» чалавецтва. Самай распільнай і самай амаральнай! Казанцы ўжо ўбачылі ўвесь гэты ганебны працэс перад самай дарагой і жывадзёрскай Універсіядай-2013. Масавае забойства безабаронных у імя таго, каб «паказаць усяму свету, якія мы еўрапейцы», насаджэнне культа жорсткасці і росквіту шарыкавых павінны быць спынена ў нашай краіне!" — публікавала Радыё Свабода заклікі Алы Уханавай, удзельніцы суполкі.
Кажуць, ужо страляюць
Другі тыдзень мая амаль увесь прыпаў на выхадныя дні — большасць людзей запланавала выезд за горад. Аднак напярэдадні праз тэматычныя валанцёрскія зааабарончыя суполкі прайшла інфармацыя, што напрацягу двух дзён па горадзе Мінску і ў 20-кіламетровай зоне кальцавой дарогі будзе праводзіцца зачыстка сабак і катоў. Прычым без разбору: беспрытульных ці хатніх самавыгульных, альбо згубленых.
Аўдыё апублікавана ў Instagram @hutor_novogrudok. Асцярожна прысутнічае нецэнзурная лексіка
Паміж сабой валанцёры і валанцёркі раіліся, як зберагчы сваіх падапечных, іншым жа раілі не спускаць гадаванцаў з павадкоў і не пакідаць без нагляду.
- Мнение. Сотрудники службы отлова считают себя супергероями, но больше похожи на садистов и трусов
- Отлов животных в Вилейке: активисты договорились с ЖКХ и получат доступ к вольерам
Яшчэ ў лютым актывісты і актывісткі запусцілі петыцыю супраць забойства жывёл напярэдадні Еўрапейскіх гульняў, пад якой падпісалася 5177 чалавек. Аўтары намагаліся не абвінавачваць чыноўнікаў у гвалце над беспрытульнымі істотамі, а папярэдзіць сітуацыю і абазначыць праблему абыходжання з жывёламі ў нашай краіне.
Дасведчаныя зааабаронцы могуць распавесці шмат гісторый пра адлоў беспрытульных сабак і катоў, якія здараюцца з зайздросным пастаянствам у розных беларускіх гарадах. Найчасцей гэтыя гісторыі сканчаюцца сумна — смерцямі жывёл і з неверагоднай колькасцю парушэнняў з боку камунальных і спецыялізаваных службаў.
Чаму ж у нашай краіне працягвае існаваць такая заганная практыка? У першую чаргу, як падкрэсліла Анастасія Жаўрыд, юрыстка і кіраўніца цэнтра па абароне жывёлаў "Анімалекс", у ток-шоў "Кожны з нас" тэлеканала Белсат, вельмі мала людзей даходзяць да канца.
Зааабарончы рух у нашай краіне лічаць самым масавым па колькасці валанцёраў і спачуваючых. Усё роўна, гэтых людзей мала дзеля пераўтварэння сістэмнай практыкі, якая склалася. Магчымых змяненняў можна было б чакаць, калі кожны чалавек, што стаў сведкам жорсткага абыходжання пры адлове звяртаўся са скаргамі ў адпаведныя органы і быў гатовы давесці справу нават да судовага разбіральніцтва.
Не бачна — значыць няма
Мінск у вачах прыезджых і турыстаў выглядае чыстым і акуратным горадам. І гэта не толькі тычыцца адсутнасці смецця на вуліцах горада, але і сацыяльнай чысціні, маўляў, на вуліцы не сустрэнеш бадзяжак і жабракоў. Вось толькі гэта карціна дабрабыту — шырма і дэкарацыя для стварэння ўражання высокага ўзровеню жыцця сталіцы, што вырашаецца простым прынцыпам "не можаш вырашыць праблему — схавай яе".
Як ніхто лепей пра гэта ведаюць актывісты і актывісткі анархістскага руху, што падтрымліваюць ініцыятыву Ежа замест бомбаў, якая існуе ў Мінску ўжо 14 год.
"Ежа замест бомбаў" (Food Not Bombs) — міжнародная ініцыятыва, накіраваная на барацьбу з несправядлівым размеркаваннем рэсурсаў урадамі і буйнымі карпарацыямі. Ініцыятыва выступае за фундаментальныя сацыяльныя пераўтварэнні, кшталту, пераразмеркаванне сродкаў на чалавечыя патрэбы, дапамогу галадаючым і неабароненым, замест фінансавання войнаў, утрыманне арміі і міліцыі.
"Часта даводзіцца чуць ад наведвальнікаў раздач, што перад вялікімі традыцыйнымі святамі, кшталту 9 мая і 3 ліпеня, праводзяцца міліцэйскія рэйды, людзей затрымліваюць, садзяць на суткі ці вывозяць за горад, — каментуе Р., адна з удзельніц ініцыятывы. — Вяртацца адтуль ім даводзіцца пешкам. Некаторыя беспрытульныя, ведаючы пра гэта, самі ездзяць на электрычках туды і назад, каб пазбегнуць затрыманняў. Іншыя — паказваюць даведкі, выдадзеныя ім у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў для аплыты харчавання пад час адбыцця арышту".
Пакуль асаблівага ўціску не адчуваецца, хаця актывісты і актывісткі ініцыятывы не хаваюць, што для іх такі сцэнар цалкам чакаемы, мяркуючы з досведу 2014 года. Калі пад час Чэмпіянату свету па хакею ў Мінску праводзіліся масавыя зачысткі наведвальнікаў Ежы замест бомбаў, а таксама затрыманні непасрэдных удзельнікаў.
"У апошні год нельга казаць пра татальныя рэпрэсіі ў адносінах да актывістаў і актывістах ЕВБ. Усё дастаткова спакойна. Час ад часу, незалежна ад святаў, на раздачах з'яўляюцца людзі ў форме, ці ў штацкім. Яны прагульваюцца міма, назіраюць, але не падыходзяць. Няма ніякіх гарантый, што сітуацыя не абвострыцца летам, што сілавыя органы не атрымаюць загаду зачысціць горад праз наплыў турыстаў з розных краін", — дадае дзяўчына.
Чым дапамагчы ініцыятыве:
Кожную суботу і нядзелю актывісты і актывісткі кормяць беспрытульных і людзей ў бядзе веганскімі стравамі. У Мінску існуе тры пастаянныя кропкі, дзе праводзяцца раздачы:
субота: 13.20 — Міхайлаўскі сквер; 15.00 — сквер С. Балівара.
нядзеля: 14.00 — Усход, пляцоўка праз дарогу ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Вы можаце прынеці прадукты (крупы, алей, прыпрывы і спецыі і г.д.) альбо гатовыя пачастункі для наведвальнікаў (печыва, садавіну); можаце падтрымаць ініцыятыву грашыма ці дапамагчы рукамі на раздачы; прапанаваць падтрымку ў выглядзе транспарта ці падключыцца ў якасці ўдзельніка, удзельніцы.
На тыя ж граблі
Бадай, гэта самы вядомы здымак амерыканскага лыжніка-фрыстайліста Гаса Кенуорці з адным з яго гадаванцаў. Фота было зроблена праз год пасля наведвання Гасам сочынскай алімпіяды, з якой дадому ён звёз не толькі срэбны медаль, але і цэлую сям'ю беспрытульных сабак.
У той раз, некаторым небаракам выпаў шчаслівы білет у новае жыццё. Яны знайшлі водгук у сэрцах замежных спартоўцаў і такім чынам набылі любячых гаспадароў і дом.
Чаго не здарылася — высноваў і вынясення ўрокаў мясцовымі ўладамі. Праз чатыры гады пасля зімовай алімпіяды, у 2018 годзе ў Сочы зноў праходзілі спартыўныя спаборніцтвы, на гэты раз — Чэмпіянат свету па футболе. Гарадскія ўлады выбралі адпрацаваны метад барацьбы з нікому непатрэбнымі жывёламі — адлоў і эўтаназія.
Усяго гарадам-удзельніцам чэмпіянату на гэтыя патрэбы было выдзелена 110 мільёнаў расійскіх рублёў. Па словах спецыялістаў, сумы было б дастаткова на вырашэнне праблемы вулічных жывёл гуманнымі спосабамі.