На сайце Міністэрства энергетыкі на днях апублікавалі пратакол прадвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання і зводную табліцу адказаў па Экалагічным дакладзе з указаннем улічаных і неўлічаных заўваг, прапаноў, а таксама адказаў на пытанні, якія паступілі на грамадскіх абмеркаваннях.
Згодна з імі распрацоўка Міжурадавага пагаднення з'яўляецца этапам, які следуе за зацверджаннем Стратэгіі абыходжання з адпрацаваўшым палівам АЭС. У планах такога кшталту дакумент павінны быць распрацаваны і заключаны не пазней 2020 года.
Нагадаем, у Дакладзе разглядаюцца тры варыянты абыходжання з адходамі ядзернага паліва. Два з іх тычацца адпраўлення цеплавыдзяляючых зборак на перапрацоўку ў Расію — з улікам працяглага захавання АЯП у Расійскай Федэрацыі ці Беларусі з вяртаннем і захаваннем высокаактыўных адходаў у нашай краіне; і трэці варыянт — захаванне ў Беларусі без адпраўкі ў Расію.
Пакуль адсутнічае рашэнне, які менавіта варыянт будзе прыняты ў якасці працоўнага. Хаця распрацоўшчыкі Стратэгіі разглядаюць прыярытэтным — перапрацоўку адходаў у Расіі з вяртаннем у Беларусь кораткажывучых фракцый, якія ўтрымліваюць цэзій і стронцый.
У ім нават убачылі эканамічны эфект для нашай краіны, які грунтуецца на адсутнасці неабходнасці будаваць на тэрыторыі Беларусі пункта глубіннага захоўвання доўгажывучых высокаактыўных адходаў.
Згодна з дакументам, прыблізныя агульныя выдаткі па разгледжанным ў дакладзе варыянтам абыходжання з АЯП будуць складаць 2,5—3,5 мільярдаў даляраў за ўвесь перыяд эксплуатацыі АЭС (да 100 год). Такія кошты, як сцвярджаецца ў зводнай табліцы, ацэніваюцца сыходзячы з існуючых тэхналогій з улікам сусветнай практыкі.
Аднак у свеце не існуе надзейнай і бяспечнай тэхналогіі па захаванні ядзерных адходаў, пра што не аднойчы заяўляла Беларуская антыдзерная кампанія. Больш таго, адсутнасць такога кшталту практыкі становіцца прычынай адмаўлення ад будаўніцтва новых атамных электрастанцый.
У якасці магчымага выйсце раглядаецца захаванне адходаў у глыбокіх геалагічных фармацыях. На думку распрацоўшчыкаў Стратэгіі, пры выбары прыярытэтнага варыянта, гэта цалкам мэтазгоднае рашэнне, бо перыяд пратэнцыйнай небяспекі пры захаванні кораткажывучых цэзіева-стронцыевых фракцый складае некалькі сотняў год. Аднак пасля пэўнага перыяду захавання для зніжэння рэшткавага теплавыдзялення да прымальнага ўзроўню, гэтыя адходы магчыма разгяладць, як прыгодныя для захавання ў прыпаверхнерых збудаваннях на глыбіні для 100 метраў.
Пры ўсім, работы па выбары пляцоўкі адпрацаванага ядзернага паліва на тэрыторыі Беларусі пакуль таксама не праводзіліся. Рашэнне пра месца размяшчэння захавання радыяактыўных адходаў і АЯП будзе прымацца праектыроўшчыкамі, якія мусяць кіравацца ўсім аб'ёмам праектна-вышуковых работ, вызначаемага патрабаваннямі нарматыўна прававых актаў.
Першыя ж 48 адпрацаваўшвя теплавыдзяляючыя зборкі будуць выгружаныя з рэактара прыблізна праз год і чатыры месяцы пасля пачатку фізічнага пуска з улікам працягласці этапаў уводу ў эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС.
У выніку, ні на адно пытанне не было дадзена канкрэтнага адказу, акрамя таго, што ўсе рашэнні будуць прымацца ў будучым. На думку Ірыны Сухій, сяброўкі рады грамадскага аб'яднання "Экадом", гэта ў чарговы раз падцвярджае, што краіна не гатовая да запуску АЭС.
"Нельга запускаць станцыю пакуль няма рашэння, якім чынам бяспечна абыходзіцца з АЯП. І адкуль браць мільярды на гэта. Пры ўсім, што 100 год — гэта толькі пачатак. Некаторыя з элементаў падлягаюць захаванню на тысячагоддзі", — кажа яна.