Фотарэпартаж: За адзін дзень у лясах Уздзеншчыны пасадзілі больш за 2500 маладых хваінак
Гэта стала магчымым дзякуючы акцыі «Тыдзень лесу-2015», што праходзіць у рэспубліцы з 28 сакавіка па 4 красавіка. Ігар Корзун, каардынатар кампаніі «Гарадскі Ляснічы» таварыства «Зялёная сетка», разам з актывістамі і неабыякавымі гараджанамі выехалі да ляснікоў ДЛГУ «Уздзенскі лясгас», каб узбагаціць прыродную тэрыторыю установы маладымі дрэўцамі.
