20 год у адным «Экадоме»: успаміны, мары і пажаданні паплечнікаў
Сёння самае старэйшае экалагічнае грамадскае аб'яднанне Беларусі адзначае 20 год. Для кагосьці гэта быў час сталення і самаіндэнтыфікацыі, для другіх — магчымасць рэалізаваць уласныя амбіцыі і ідэі змянення навакольнага свету да лепшага, для трэціх — спосаб знайсці блізкіх па духу людзей. Аднак усе, нягледзячы на сэнс, які ўкладаюць у сваю дзейнасць, сыходзяцца ў тым, што «Экадом» за гады існавання аб'яднаў іх раз і назаўсёды. Таварыства «Зялёная сетка» і каманда Зялёнага партала віншуюць свайго першага таварыша — аб'яднанне «Экадом» са святам!