Гарадзенскія студэнты шукаюць грошы на аднаўленне старога парку сядзібы Станіславова
Некалькі актыўных студэнтаў аграрнага ўніверсітэта распрацавалі праект выратавання старога парку былой каралеўскай сядзібы Станіславова. Але каб рэалізаваць гэтую ідэю, патрэбныя вялікія грошы. Іх студэнты спрабавалі знайсці на ІХ гарадзенскім ІнвестУікэндзе, піша «Твой Стыль».