Па тэме азелянення нашага гораду сказана ўжо даволі шмат. Але ў большасці выпадкаў размова ідзе пра цэнтральныя вуліцы, дзе апошнія гады актыўна знішчаюць дрэвы. Тым часам нашае жыццё праходзіць не толькі ў транспарце ці ў шпацырах па буйных праспектах Гомеля, а і ў дварах нашых дамоў. І складана спрачацца з тым, што прысесці на лаўку ў зялёным двары, дзе вечарамі спяваюць птушкі, куды прыемней, чым глядзець на асфальтаваны пляц, застаўлены шэрагамі машын.