Унікальны вадзяны млын збіраюцца аднавіць на Лідчыне
У Дворышчы са старога млына хочуць зрабіць цікавы турыстычны аб’ект. Вадзяных млыноў такога тыпу ў Беларусі амаль не захавалася. Турыстычная фірма, якая выкупіла гістарычны аб’ект, праз 2-3 гады плануе зрабіць працоўны вадзяны млын. З памолатай старым спосабам мукі будуць пячы піражкі і булачкі для турыстаў.