Звыклымі карцінамі сучасных гарадоў з'яўляюцца бясконцыя заторы і паркоўка аўтамабіляў у непрадназначаных для гэтага месцах, але вельмі зручных і абсалютна бясплатных — на газонах, тратуарах і па крайняй правай паласе дарогі. Пры гэтым мала хто з аўтамабілістаў задумваецца, каму ён можа перашкодзіць ці нават нашкодзіць такімі сваімі дзеяннямі, а гэта, дарэчы, большая частка ўдзельнікаў дарожнага руху: пешаходы, веласіпедысты ды іншы аўтатранспарт. І можна доўга спрачацца, адстойваць пазіцыі кожнай групы ці змагацца за сваё месца на дарозе, але, на думку прадстаўнiка веларуху i дырэктара Фонду