Ад Ліды да Клайпеды на хэндбайку: інвалід-вазочнік Аляксандр Аўдзевіч даехаў да мора
Аляксандр Аўдзевіч, кіраўнік Лідскай міжраённай арганізацыі Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, здзейсніў падарожжа ад Ліды да Клайпеды за 9 дзён. Пад час падарожжа ён вёў адмысловы відэадзённік, з ролікаў якога пазней плануе змантаваць фільм.