Ушчыльненне «Усхода»: у Берасці хочуць пабудаваць 37 шматпавярховікаў замест зялёнай зоны
Улады Берасця прапануюць ушчыльніць мікрараён «Усход» – пабудаваць там 37 шматпавярховых дамоў. Пад забудову трапляюць зялёныя зоны і пляцоўкі для выгулу сабак. Адлегласць паміж будынкамі можа скараціцца да менш як 30 метраў.