Для беларускай мовы і культуры балота стала архетыпічным вобразам, паняццем, для якога безліч азначэнняў. Называюць розныя віды балот: багна, дрыгва, тарфянік, твань, алёс, амшара, тапіла, жымерва, арша, асіта, засос. Глядзім у слоўніках, чым яны адрозніваюцца.